У Расіі ўпершыню выявілі больш за 11 тысяч выпадкаў каранавіруса за суткі. Расія выйшла на пятае месца па колькасці захварэлых, апярэдзіўшы Нямеччыну і Францыю. Ужо пяць дзён запар у краіне выяўляюць больш за 10 тысяч выпадкаў. За апошнія суткі памерлі яшчэ 88 чалавек з каранавірусам.

Цяпер у краіне зарэгістравана ўжо 177 160 выпадкаў Covid-19, у Маскве — 92 676. Расія выйшла на пятае месца ў свеце, абагнаўшы Нямеччыну і Францыю. Там зарэгістравана 168,1 тысячы выпадкаў і 173,2 тысячы адпаведна.

Першае месца займаюць ЗША, следам ідуць Іспанія, Італія і Вялікабрытанія.

Беларусь знаходзіцца на 27-м месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0