Курортная індустрыя Кіпра будзе гатовая да прыёму турыстаў з 15 чэрвеня. Пра гэта заявіў у аўторак кіпрскаму інфармацыйнаму агенцтву старшыня камітэта па энергетыцы, гандлі, прамысловасці і турызме Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Кіпр Андрэас Кіпрыяну, піша tass.ru.

Кіпр разлічвае ў гэтым годзе на аднаўленне 30% турыстычнай плыні на востраў ад паказчыкаў мінулага года. Разлік робіцца на прыезд прыкладна мільёна турыстаў і на выручку ў памеры €800 млн. Новая рэкламная кампанія збіраецца прасоўваць Кіпр як бяспечны кірунак у кантэксце пашырэння каранавіруса.

У сувязі з пандэміяй на востраве ўступяць у сілу адпаведныя пратаколы, якія тычацца нормаў аказання турыстычных паслуг, арганізацыі харчавання, трансфераў паміж гатэлямі і аэрапортамі, грамадскіх паводзінаў у гатэлях, на пляжах, у басейнах і таксі.

У першую чаргу гаворка ідзе аб турыстах з краін з такой жа спрыяльнай эпідэмічнай абстаноўкай, як на Кіпры, а менавіта аб Грэцыі, Ізраілі, шэрагу краін Блізкага Усходу і Германіі. На пазнейшым этапе разлічваюць аднавіць турыстычную плынь з Вялікабрытаніі і Расіі — краін, грамадзяне якіх традыцыйна з'яўляюцца асноўнымі спажыўцамі турыстычных паслуг Кіпра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0