Беларускі саюз журналістаў апублікаваў вынікі свайго творчага конкурса «Залатое пяро». Агулам атрымалі 32 заяўкі, з іх выбралі 17 пераможцаў.
У намінацыі «Найлепшы аўтарскі праект у інтэрнэце і сацыяльных сетках» адразу два лаўрэаты. Гэта аглядальнік «Советской Белоруссіі» Андрэй Мукавозчык і галоўны рэдактар нясвіжскай раёнкі Дзмітрый Яшчанка.
Аўтарскі праект Мукавозчыка — гэта калонкі «Накіпела», у якіх ён у хамскай манеры завочна змагаецца з незалежнымі медыя і апазіцыяй.
Сёлета ў скандальна вядомага Мукавозчыка добра ідуць карты — у пачатку месяца ён выйграў конкурс «Залатая літара», які арганізуе Міністэрства інфармацыі.
Андрэй Мукавозчык, скрыншот з эфіра СТБ.
Чытайце таксама:
Мінінфарм прызнаў Мукавозчыка найлепшым аналітыкам Беларусі
Таго самага Мукавозчыка прызналі найлепшым аглядальнікам краіны
«Спасіба, дзеда, за бяседу». Стась Карпаў адказвае Мукавозчыку
Журналіст «СБ» Мукавозчык — студэнтам: Я ўяўляю, колькі людзей мяне люта ненавідзяць





