Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па новым складзе ўрада, піша БелТА. Учора стала вядома, што ўрад адпраўлены ў адстаўку.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што загадзя папярэджваў аб змене складу ўрада, і ў гэтым няма нічога надзвычайнага. «Яшчэ раз хачу падкрэсліць: нават тыя, хто не трапіць сёння ў новы ўрад, без працы не застануцца, яны не ворагі», - падкрэсліў ён.

Тэлеграм-канал Пул першага напісаў, што мяняюцца міністры прамысловасці, будаўніцтва, ЖКГ, фінансаў і інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0