У адной з кватэр у вёсцы Азершчына Рэчыцкага раёна знайшлі целы жанчыны і яе 12-гадовага сына. Пра гэта TUT.BY паведамілі карыстальнікі. Па іх словах, жанчына задушыла хлопчыка і засілілася. Трагедыя адбылася сёння ноччу.

— Маці задушыла хлопчыка і павесілася сама, сярод ночы паднялі настаўнікаў нават, — кажуць у вёсцы.

Пакуль мала што вядома пра сітуацыю.

У школе, дзе вучыўся хлопчык, трагедыю не каментуюць. «Добры быў хлопчык, добра вучыўся», — сказалі педагогі.

Вядома, што маці выхоўвала сына адна і выпівала.

На месцы працуюць следчыя. TUT.BY пакуль не змог атрымаць каментар СК.

«Пасля смерці мужа пачала выпіваць». Што вядома пра жанчыну з-пад Рэчыцы, якая забіла 12-гадовага сына, а пасля сябе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0