У Мінску дзяўчыну, што скокнула з шостага паверха, выратаваў «куб жыцця». Такую інфармацыю ў сваім Facebook размясціў афіцыйны прадстаўнік МНС Віталь Навіцкі.

Інцыдэнт адбыўся на праспекце Незалежнасці, 44. Дзяўчына з шостага паверха скокнула ўніз. Выратавана работнікамі МНС: прызямлілася на «куб жыцця».

Па папярэдніх даных, сур'ёзных траўмаў дзяўчына не атрымала. Яе аглядаюць дактары.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?