Тэмпературныя рэкорды пабіты 17 чэрвеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Гідрамет.
У Мінску ўчора было +30,1°C, папярэднім рэкордам лічылася тэмпература +28,8°C, зафіксаваная ў 2016 годзе.
+30,8°C было ў Магілёве, ранейшы максімум — +29,6°C у 1991 годзе.
На мінулым тыдні, 11 чэрвеня, у Мінску было +32,5°C.
Абсалютны рэкорд усяго чэрвеня ў Мінску быў амаль роўна год таму: 13 чэрвеня 2019 года. Тады ў сталіцы было +34°C.
Абсалютны рэкорд лета для Беларусі: +38,9°C градуса 8 жніўня 2010 года ў Гомелі. У Мінску абсалютны рэкорд — +35,8°C — 8 жніўня 2015 года.
Спёка пратрымаецца яшчэ некалькі дзён, а з панядзелка стане крыху халадней.





