Да спартовага аглядальніка «Белсату» Аляксандра Пуцілы прыйшлі сілавікі, яны аглядаюць кватэру.
Пра гэта паведаміў ягоны сын Сцяпан Святлоў, папулярны блогер «NEXTA».
Паводле яго, бацьку сёння выклікалі ў міліцыю ў Жодзіна, каб «узяць тлумачэнні». Гэта можа быць звязана з пастом Пуцілы ў фэйсбуку, дзе той выказаў абурэнне, бо яго не прапусцілі на матч «Тарпеда» — «Дынама Берасце».
З Жодзіна Пуцілу павезлі ў Мінск для «агляду» ягонай кватэры.
БАЖ звязаўся з Пуцілам па хатнім тэлефоне. Ён сказаў, што цяпер «людзі ў цывільным праводзяць праверку па хаце». Якая структура гэта робіць, ён не ўдакладняе. Паводле журналіста, яму забараняюць размаўляць.





