Рэстаратар Вадзім Пракоп'еў выпусціў чарговы відэаролік, які па стылістыцы нагадвае папярэднія. Бізнэсмен паведаміў, што знаходзіцца ў Кіеве.
«Вярнуся першым рэйсам па сігнале. Сінгапур пачакае», — сказаў блогер-бізнэсмен.
Пракоп'еў запэўнівае, што з'ехаў з-за таго, што зафіксаваў у Мінску вонкавае назіранне.
Ён прапанаваў выкарыстоўваць Кіеў як «пункт зборкі беларускага пратэсту».
Пракоп'еў падзякаваў беларусам, якія выйшлі на акцыі пратэсту за мяжой. Ён прапанаваў удзельнікам гэтых акцый звязацца з ім.
Бізнэсмен паведаміў, што Кіеў прыняў яго цёпла. Там ён схадзіў да помніка Шарамету, які быў ягоным сябрам.
Традыцыйна ролік завяршыўся спісам палітвязняў.





