Актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка выйшаў на волю пасля 15 сутак зняволення.
Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго жонка.
Паліенку асудзілі за «заклік да флэшмобу» — ён прапаноўваў грукаць у рондалі.
Разам з тым у дачыненні актывіста па-ранейшаму заведзеная справа за абразу супрацоўніка міліцыі.
Паліенка і цяпер адбывае пакаранне па крымінальнай справе. 25 кастрычніка 2019 года суд прызнаў яго вінаватым у «асабліва злосным хуліганстве» (ч. 3 арт. 339 КК) і прысудзіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.





