На YouTube з'явілася песня-заклік да ўсіх беларусаў «Слухай праўду!». Яе выканалі Таня Булаўкіна, Ларыса Грыбалёва, Рыгор Лайкоў, Андрэй Маркуц, Вікторыя Расолька, Алег Хаменка і Яўген Чалышаў. Музыку да песні напісалі Аляксандр Насковіч і Таццяна Булаўкіна (словы яе ж), аранжыроўка — Аляксей Ваданосаў. 

Сонца прамень дае надзею, 
Кроплі дажджу змываюць жах. 
Верыш у лёс альбо не верыш — 
Марыць павінна кожна людзіна з нас. 
Навошта табе жыццё без мары, 
Згубленай мэты парваны сцяг,
Нават калі заўсёды хмары, 
Трэба смялей шукаць да шчасця шлях.

Прыпеў

Слухай праўду, браток, 
Трэба жыць не знарок,
Усе сумненні трэба ссунуць убок, 
Жыццё дае нам урок, 
Мара жаданням штуршок, 
Кожны мусіць здзейсніць гэты крок.

Нельга губляць у жыцці надзею,
Толькі тады і бог дадасць 
І нават мацней трымацца ў веры, 
У тое, што можна пераканаць свой жах. 
Толькі слабы баіцца змены, 
Каб не згубіць свой сціплы дах,
Жах перамен заціснем у нервах
І панясем свой бела-чырвоны сцяг. 

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0