РФ не вылучала ніякіх умоў для беларускіх уладаў для прадастаўлення ім крэдыту ў $ 1,5 млрд, акрамя тых, якія тычацца яго абслугоўвання, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, піша «Інтэрфакс».

«У любога крэдыту ёсць пэўныя камерцыйныя ўмовы, звязаныя з яго абслугоўваннем і гэтак далей. Гэта — камерцыйныя ўмовы крэдыту. Усё-такі любы крэдыт мае камерцыйны бок», — сказаў ён журналістам, адказваючы на пытанне, ці ставіў Уладзімір Пуцін нейкія ўмовы свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку для прадастаўлення такога крэдыту.

«Вядома ж, ні аб якіх іншых умовах гаворкі ісці не можа», — дадаў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0