Беларускія праваабаронцы прызналі затрыманага ў межах справы аб масавых беспарадках (арт. 293 КК РБ) жыхара «Плошчы перамен» Сцяпана Латыпава палітычным зняволеным.

15 верасня 2020 г. у двары па вул. Чарвякова ў Мінску супрацоўнікамі АМАПа быў затрыманы мясцовы жыхар Сцяпан Латыпаў.

Ягонае затрыманне стала вынікам шматдзённага супрацьстаяння жыхароў гэтага двара з прадстаўнікамі МУС у сувязі са спробамі апошніх замаляваць намаляваную на сцяне выяву (мурал) «дыджэяў перамен», якую зрабілі жыхары гэтага двара.

15 верасня ў двор у чарговы раз прыехалі супрацоўнікі міліцыі. Некалькі жыхароў двара загарадзілі сабой малюнак і не дазвалялі яго замалёўваць. Калі Сцяпан Латыпаў папрасіў супрацоўнікаў прадставіцца і паказаць свае службовыя пасведчанні, ён быў адразу затрыманы, а ў кватэры, у якой ён пражывае, правялі ператрус. Пазней з’явілася інфармацыя аб тым, што Латыпаў затрыманы ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі).

19 верасня ў эфіры некалькіх дзяржаўных тэлеканалаў быў прадэманстраваны сюжэт, прысвечаны затрыманню Латыпава. У дадзеных сюжэтах сцвярджалася, што Латыпаў падазраецца ў арганізацыі незаконнага каналу пастаўкі ў краіну небяспечных хімікатаў і меў намер выкарыстаць атрутныя рэчыва супраць супрацоўнікаў міліцыі.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0