Фота Сяргея Гудзіліна
Экс-кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі быў затрыманы 8 кастрычніка. На наступны дзень суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Юлія Густыр дала яму 15 сутак арышту.
Судзілі палітыка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (ч. 3 арт. 23.34 КаАП).
Цікава, што 5 кастрычніка Святлана Ціханоўская прызначыла яго адным са сваіх прадстаўнікоў па канстытуцыйнай рэформе.
У ізалятары Лябедзька абвясціў галадоўку, але адмовіўся ад гэтай ідэі, разважыўшы, што здароўе даражэйшае.





