У Мінску сёння раніцай на некалькіх скрыжаваннях была парушана праца святлафораў, паведамляе ДАІ.

Хтосьці пашкодзіў драты шасці святлафораў на скрыжаванні Партызанскага праспекта з вуліцамі Ванеева, Будзёнага, Кашавога, а таксама праспекта Ракасоўскага і вуліцы Ванеева.

Супрацоўнікі ДАІ ліквідавалі непаладкі і стабілізавалі рух на гэтых участках.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?