Лішку электраэнергіі пасля ўводу БелАЭС не будзе, заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч у эфіры БТ.
«Няма складавання электрычнай энергіі, гэта непарыўны працэс: вырабілі роўна столькі, колькі спажылі», — сказаў Віктар Каранкевіч.
Да канца 2025 года або ў 2026-м аб'ём спажывання электрычнай энергіі павялічыцца на 2,7 млрд кілават-гадзін.
Міністр адзначыў, што цяпер рэалізуецца праект па будаўніцтве электракатлоў.
Створаны пэўныя стымулы і да развіцця электрамабілебудавання.





