handball.by
У Егіпце стартаваў мужчынскі чэмпіянат свету па гандболе. 32 каманды на першым этапе разбітыя на восем групаў.
Разам з беларусамі ў адной групе гуляюць Расія, Паўднёвая Карэя і Славенія.
Сёння нашы гандбалісты сустракаліся з расіянамі і згулялі ўнічыю 32:32, хоць называліся бясспрэчнымі фаварытамі.
У суботу матч з Паўднёвай Карэяй, у панядзелак — са Славеніяй.
У наступны этап выходзяць тры каманды з групы.





