Скрыншот ОНТ
Міліцыя затрымала каля пяці чалавек за заклікі ў інтэрнэце выходзіць на акцыі ў перыяд Усебеларускага народнага сходу, паведаміў ria.ru кіраўнік МУС Іван Кубракоў.
Па яго словах, былі затрыманыя тыя, хто заклікаў здзяйсняць супрацьпраўныя дзеянні.
— Тыя людзі, якія заклікалі да парушэння парадку, хаваліся пад рознымі нікамі, самі нікуды не выходзячы. У дачыненні да іх праводзіцца разбіральніцтва, — сказаў Кубракоў.





