Tut.by

Tut.by

Суд прызнаў яе вінаватай у забойстве. Увечары 31 снежня, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, падчас сваркі, яна штурхнула свайго мужа, а потым ударыла яго нажом у грудзі. Ёй далі 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Адносіны паміж мужам і жонкай на працягу некалькіх гадоў былі вельмі нацягнутымі. Яны не разводзіліся, бо стаялі на чарзе на будаўніцтва жылля як шматдзетная сям'я — выхоўвалі траіх непаўналетніх дзяцей.

31 снежня 2020 года муж і жонка зноў пасварыліся — з-за кавалка піцы, які мужчына захацеў з'есці яшчэ да пачатку застолля. Муж даў жонцы поўху, а тая ў адказ з усёй сілы яго штурхнула. Затым жанчына схапіла на кухні нож і ўдарыла мужа ў грудзі. Той памёр.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0