Убачыўшы машыну, яны неаднаразова падавалі сігнал аб спыненні пры дапамозе маячкоў і гучнагаварыцеля. Кіроўца ігнараваў патрабаванні. Міліцыянеры вырашылі выкарыстаць табельную зброю. Супрацоўнік два разы стрэліў у паветра, а затым страляў прыцэльна па колах. Аўто спынілася, пасля пашкоджання задняга левага кола.
Аказалася, што за рулём быў 60-гадовы мясцовы жыхар. Ён знаходзіўся ў моцным алкагольным ап'яненні: у парах яго выдыханага паветра было 3,3 праміле алкаголю. Таксама ў яго не было правоў — іх пазбавілі за язду ў п'яным выглядзе.





