— Чуў, што ў Расіі Ілан Маск заявіў, што ён разглядае пляцоўку. Карыстаючыся выпадкам, я б хацеў прапанаваць — зноў жа, гэта Еўразійская прастора — размясціць завод па выпуску электрамабіляў у парку «Вялікі камень». Чаму не? Так, гэта, можа быць, фантазія ў нейкім сэнсе, але гэта перспектыўная фантазія, — сказаў Ярашэнка.
Ён адзначыў, што любая краіна свету можа разгледзець індустрыяльны парк як пляцоўку для рэалізацыі сваіх самых смелых інвестыцыйных ідэй.





