Афіцыйная цырымонія пачнецца ў 10.00 ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама а 10-й адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да манумента Перамогі.
Парада сёлета не будзе, але пройдзе некалькі выстаў вайсковай тэхнікі — у парку імя Янкі Купалы; парку Перамогі; у скверы «Камароўскі»; на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі; на пляцоўцы ля «Чыжоўка-Арэны»; у паркe імя Паўлава; у парку экстрэмальных відаў спорту; у парк імя Уга Чавеса.
У 11.00 каля Палаца спорту разгорнецца святочны кірмаш. Там пакажаць канцэртную праграму «Мая краіна — Беларусь!»
У 18.00 каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбудзецца святочны канцэрт расійскай арт-групы «Хор Турэцкага». А ў 21.00 там жа пройдзе святочны гала-канцэрт.
У 23:00 пачнецца святочны феерверк, ён пройдзе ў шасці пунктах горада.





