Борыс Джонсан на сустрэчы з Ціханоўскай заявіў пра падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
«Мы адназначна на вашым баку, мы моцна падтрымліваем тое, што вы робіце. Я вельмі рады вас бачыць», — перадае ягоныя словы агенцтва Reuters.
The Guardian напісала ў сувязі з візітам Ціханоўскай, што яна «сустрэнецца з дэпутатамі, ёй будзе прадастаўлены картэж у якасці дэманстрацыі сурʼёзнасці, з якой Вялікабрытанія ставіцца да яе бяспекі».





