БелТА
Абстаноўка ў ТЛЦ «Брузгі» застаецца спакойнай і кантраляванай. Пра гэта сёння журналістам паведаміў памочнік Лукашэнкі — інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, піша БелТА.
Міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы ўзнік 8 лістапада. Праз некалькі дзён мігрантаў змясцілі ў транспартна-лагістычны цэнтр у «Брузгах». Тады паведамлялася, што ў ТЛЦ знаходзіцца каля двух тысяч чалавек.
Паводле Караева, мігранты адказна падыходзяць да падтрымання чысціні і парадку ўнутры, выконваюць людзі і правілы бяспекі, у тым ліку пажарнай.
Выпадкаў, як у першыя дні, калі некаторыя спрабавалі падагрэць ежу на агні ўнутры, ужо даўно не фіксуецца.





