Магдалена Андэрсан. Фота AP

Магдалена Андэрсан. Фота AP

«Мэта прэм'ер-міністра Магдалены Андэрсан — уступленне Швецыі ў НАТА ў чэрвені гэтага года», — паведамляюць крыніцы SvD.

Паводле інфармацыі газеты, рашэнне ўступіць у НАТА прынятае. 

Раней пра жаданне уступлення ў НАТА таксама заявіла Фінляндыя. Прэм'ер-міністр Сана Марын заявіла, што парламент краіны абмяркуе членства ў НАТА ўжо на наступным тыдні.

Сёння прэм'ер-міністры Швецыі і Фінляндыі сустракаюцца.

Раней крыніцы ў НАТА заяўлялі, што рашэнне аб прыёме дзвюх скандынаўскіх краін можа быць прынятае цягам некалькіх тыдняў пасля падачы імі заяўкі.

Далучэнне Фінляндыі і Швецыі да абароннага альянсу — адна са значных стратэгічных параз Расіі.

Масква пры падтрымцы Лукашэнкі разлічвала, што ёй удасцца захапіць Украіну «за тры-чатыры дні». У рэальнасці, расійскія войскі выявіліся слабейшымі, чым іх малявала прапаганда, а супраціўленне ўкраінцаў агрэсіі стала ўсенародным, што сарвала бліцкрыг.

5-мільённая Фінляндыя і 9-мільённая Швецыя маюць моцныя, добра ўзброеныя і самадастатковыя арміі, якія істотна ўзмоцняць паўночны фланг НАТА, што зробіць напад Расіі і рэжыму Лукашэнкі на Балтыю і Польшчу яшчэ менш імаверным.

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0