Музыка Уладзіслаў Плюшчаў арыштаваны на 25 сутак
Уладзіслаў — басіст гурта Pomidor/off, граў таксама ў «Крамбамбулі» і Zet. Пра яго арышт паведаміла Беларуская рада культуры.
Яго імя з'явілася 12 красавіка ў спісе затрыманых, а на праўладных тэлеграм-каналах размясцілі пакаяльнае відэа, дзе ён тлумачыць прычыны затрымання: хадзіў на маршы ў 2020 годзе, падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і рабіў з іх рэпосты, рэгістраваўся ў плане «Перамога».
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ