У Гарадку абрынуўся пешаходны мост, пабудаваны паўстагоддзя таму ФОТА
Раніцай 14 красавіка ў МНС паступіла інфармацыя пра абвальванне пешаходнага моста праз раку Гараджанка ў Гарадку Віцебскай вобласці.
Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.
На месцы ратавальнікі ўстанавілі, што абрынулася адна з чатырох пліт пешаходнага моста. Ніхто не пацярпеў.
Перашкод да перамяшчэння цяпер няма — побач з пешаходным мостам функцыянуе аўтамабільны.
Мост праз раку Гараджанка пабудавалі ў 1963 годзе.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ