«Я думаю, яна мае і сімвалічнае, і ваеннае значэнне, — кажа спецыяліст. — Гэта флагман расійскага Чарнаморскага флоту, ён ужо крыху састарэў, але гэта ўсё яшчэ сімвал расійскай ваеннай моцы на Чорным моры».
Украінцы страцілі свой флот у 2014 годзе пасля анэксіі Крыма, таму, лічыць Петэрсан, сам факт таго, што ўкраінцы могуць наносіць такія ўдары, надзвычай сімвалічны і балючы для расійскага кіраўніцтва. Цяпер расійскі флот можа адчуць неабходнасць дзейнічаць на большым аддаленні ад украінскага берага.
«Гэта можа паўплываць на магчымасці прамой агнявой падтрымкі войскаў і супрацьпаветранай абароны прыбярэжных раёнаў. Я лічу, што гэта прымусіць расійскіх маракоў двойчы падумаць», — заключае Майкл Пэтэрсан.
Чытайце таксама:
Украінцы знішчылі флагман Чарнаморскага флоту — ракетны крэйсер «Масква»





