«Я ганарыўся тым, што выступаў пад расійскім сцягам. Расія заўсёды была дарагой майму сэрцу, нечым моцным, вялікім. Я заўжды адчуваў сувязь з краінай.
Што я адчуваю? Сказаць, што я шакаваны — гэта нічога не сказаць. Я разумею, што свет ніколі не будзе ранейшым.
Спартсмены ў Расіі — гэта інструмент. Інструмент прапаганды. Кожны чалавек павінен вырашыць для сябе, што яму рабіць. Але цяпер яму давядзецца з гэтым жыць. Мне шкада канстатаваць, што расійскія спартоўцы ніяк не могуць паўплываць на сітуацыю. І многія з іх нават не разумеюць, што адбываецца», — сказаў Лясун.
Аднак затым у інтэрв'ю расійскаму «Матч ТВ» спартовец абверг свае словы.
«Здаецца, мае словы, але журналісты змясцілі вектар маіх выказванняў. Я толькі сказаў, што ў лютым я скончыў спартыўную кар'еру. І больш выступаць у сучасным пяцібор'і не хачу. Гэта ніяк не звязана са «спецаперацыяй» ва Украіне. Я не адмаўляўся выступаць за Расію праз палітычную сітуацыю. Я завяршыў кар'еру з-за таго, што ў нас наогул адбываецца ў свеце сучаснага пяцібор'я, з-за асабістых момантаў, звязаных з нашай [расійскай] федэрацыяй.
Раней я жыў у Беларусі, прыехаў у Расію, і менавіта Расія зрабіла мяне алімпійскім чэмпіёнам, менавіта расійскі трэнерскі склад. Я цудоўна гэта разумею», — сказаў Лясун «Матч ТВ».





