У Дзяржпагранкамітэце растлумачылі, што «бязвіз» будзе ўведзены толькі на месяц — з 16 красавіка па 15 мая.

Для перасячэння мяжы грамадзянам Латвіі і Літвы спатрэбіцца пашпарт, страхоўка, ПЛР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі, неабходная сума грошай (дзве базавыя велічыні на суткі знаходжання) або выпіска з банка.

Нагадаем, што ўчора з'явілася інфармацыя, што Беларусь разглядае пытанне бязвізавага ўезду для грамадзян сумежных краін ЕС (гэтыя краіны — Польшча, Літва, Латвія).

Увядзенне «бязвізу» для суседзяў, як паведамлялася, разглядаецца для «ўмацавання добрасуседскіх адносін і развіцця ўязнога турызму».

«Адначасова Дзяржпагранкамітэтам прапрацоўваецца механізм, які дазваляе гэтай катэгорыі грамадзян наведваць памежную зону без пропуска. Пасля скасавання каранавірусных абмежаванняў на перасячэнне беларускай мяжы фіксуецца павелічэнне колькасці замежных грамадзян, якія прыбываюць з сумежных краін ЕС», — паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0