Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, для Расіі «ў цэлым не так ужо важна», колькі краін ў НАТА — 30 або 32, аднак ўступленне Фінляндыі і Швецыі ўдвая павялічыць працягласць сухапутных межаў з Альянсам і іх прыйдзецца сур'ёзна ўмацоўваць.

«Сур'ёзна ўзмацніць групоўку сухапутных сіл і СПА, разгарнуць істотныя ваенна-марскія сілы ў акваторыі Фінскага заліва. У такім выпадку ні пра які бяз'ядзерны статус Балтыкі гаворка ісці ўжо не зможа — баланс павінен быць адноўлены», — напісаў Мядзведзеў.

Пра імавернасць хуткага ўступлення ў НАТА заявілі на гэтым тыдні прэм'ер-міністры Фінляндыі і Швецыі Сана Марын і Магдалена Андэрсан. Яны паведамілі, што могуць падаць заяўкі адначасова.

Раней крыніцы ў НАТА заяўлялі, што рашэнне аб прыёме дзвюх скандынаўскіх краін можа быць прынятае цягам некалькіх тыдняў пасля падачы імі заяўкі.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1