Кіраўніца юрыдычнай парламенцкай камісіі Алеся Стаматэ патлумачыла неабходнасць забароны тым, што георгіеўская стужка, сімвалы Z і V выкарыстоўваюцца для прапаганды вайны ва Украіне.
Забаранілі георгіеўскую стужку таксама ў Латвіі, у Літве яе і знакі Z i V прапанавалі прыраўняць да знакаў камуністычнай і нацысцкай ідэалогіі.
У Эстоніі тым, хто мае на аўтамабілі пазнакі Z i V і стужку, анулююць візы. Памежнікі ўжо анулявалі візы некалькіх чалавек.





