«Мы ўсведамлялі, што будзе адбывацца на тэрыторыі нашай краіны. Больш за тое, дата нападу была не 24 лютага, а 22-га. Яны 22 лютага павінны былі напасці на нашу краіну ў тым фармаце, які ёсць цяпер. 

Адзінае, чаго мы не чакалі, — гэта тое, што будзе задзейнічаная тэрыторыя Беларусі. Дыскусіі былі аб гэтым, але ў выніку мы лічылі, што гэта будзе па-іншаму. Але здарылася як здарылася» — падзяліўся Аляксей Данілаў.

«Але (доказам) таго, што мы рыхтаваліся, наша грамадства рыхтавалася, і ўсе рыхтаваліся, з'яўляецца тое, што ўжо 50-ы дзень мы трымаем абарону. Ніводная разведка свету не давала нашай краіне больш, чым 21 дзень. Кіраўнік французскай выведкі 31 сакавіка сышоў у адстаўку, паколькі не прагназаваў, што адбылося. (…) І вінаваціць нас, што мы не рыхтаваліся, — цалкам некарэктна. Мы не маглі выйсці і публічна сказаць насельніцтву: «сябры, 22 лютага пачынаецца вайна». Гэта недапушчальныя рэчы з пункту гледжання дзяржаўнага кіравання. Але мы рыхтаваліся» — дадаў сакратар РНБА.

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
3