У ноч на 14 красавіка дзве ўкраінскія ракеты «Няптун» патрапілі ў флагман Чарнаморскага флоту Расіі з самым магутным узбраеннем — крэйсер «Масква».

Forbes разлічыў прыкладны кошт гэтага карабля, параўнаўшы «Маскву» з крэйсерам таго ж класа «Украіна», які ў 1995 годзе каштаваў 720 млн даляраў.

У 2020 годзе крэйсер рамантавалі. Кошт рамонту дакладна невядомы, але ў спасылцы на навіну пра рамонт ад дзяржаўнай «Крымскай газеты» пазначаная сума 30 млрд рублёў, або 363 млн даляраў па курсе на 14 красавіка; у самім тэксце гэтай сумы няма.

Увесь экіпаж, штатная колькасць якога складае 500—760 чалавек, быў эвакуяваны, пішуць расійскія СМІ, спасылаючыся на Міністэрства абароны Расеі. Поўная эвакуацыя будзе азначаць, што карабель нельга будзе пакінуць на плаву і ён будзе патоплены.

Да таго, як украінскія войскі пацэлілі ў «Маскву», самай дарагой стратай для Расіі быў вялікі дэсантны самалёт Іл-76. Ягоны кошт — 86 млн даляраў. Увогуле ж украінская армія ўжо нібыта знішчыла 160 самалётаў на 3,8 млрд даляраў.

Пасля Іл—26 па ацэначным кошце ішоў вялікі дэсантны карабель «Саратаў» — 75 млн даляраў. Украінскія сілы нанеслі па ім удар 24 сакавіка. Гэта быў першы баявы карабель РФ, які зайшоў у акупаваны порт і даставіў вайсковую тэхніку акупантаў, уключаючы баявыя браняваныя машыны. 

Увогуле з пачатку паўнамаштабнага ўварвання, па разліках Forbes, Расія страціла тэхнікі больш чым на 10,8 млрд даляраў. УСУ ператварылі яе ў металалом, кошт якога Forbes ацэньвае ў 45 млн даляраў.

Чытайце таксама:

Эксперт: Удар па «Маскве» мае сімвалічнае і ваеннае значэнне

Украінцы знішчылі флагман Чарнаморскага флоту — ракетны крэйсер «Масква»

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0