Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Меркаванні

Фота: фэйсбук Віктара Марціновіча

17.04.2022 / 19:40
Бел / Łac / Рус

Віктар Марціновіч: Паскудства сітуацыі ў тым, што абсалютна няма дзе падглядзець, што будзе далей

Пісьменнік Віктар Марціновіч разважае ў фэйсбуку пра адчуванне часу. «Зараз любы мір будзе кароткім перадыхам», — піша ён.

Фота: фэйсбук Віктара Марціновіча

Фота: фэйсбук Віктара Марціновіча

«Паскудства сітуацыі ў тым, што абсалютна няма дзе падглядзець, што будзе далей, — рэфлексуе Віктар Марціновіч. — Мінулае не падказнік, бо таго, што адбываецца зараз, яшчэ ніколі не было ў мінулым. А калі і было, дык усё зараз навыварат, і не азірайся па адказы, глядзі наперад, у туман.

Кожны зараз у стасунках са сваім лёсам, за кожным крокам і словам — асабістая інтуіцыя, пачуццё будучыні.

А вайна працягвае пэцкаць усё смерцю, і зараз расклад 2020-га выглядае простым і зразумелым — у параўнанні з тым, пасярод чаго мы апынуліся ў 2022.

Адно, што ведаю дакладна: бойкі сканчаюцца, калі нянавісці робіцца меней. Зараз жа любы мір будзе кароткім перадыхам між Першай і Другой Чачэнскай, і Украіна — толькі пачатак, не скончыцца ўсё Украінай, гэтыя цёркі — тэктанічныя.

Чытаю «Севастопальскія апавяданні» Талстога, у школе нам казалі, што кніга пра гераізм абаронцаў Крыма, я ж у тэксце бачу толькі роспач і тугу — як у той сцэне, дзе герой наведвае ампутацыйнае аддзяленне вайсковага шпіталя, ці ў той, дзе ён выходзіць на бастыён, і камандзір, каб пакрасавацца перад афіцэрам, загадвае страляць па ворагу з гарматаў, той адказвае, і ў выніку з рэдутаў валакуць параненых і забітых.

І было б дзіўна, каб у Талстога было не так: Талстой — буйны пісьменнік, а буйныя пісьменнікі, ад Быкава з Хэмінгуэем, да Рэмарка з Грасам, ніколі не дазваляюць сабе апынуцца на баку апявальнікаў смерці.

З другога боку — каму цікава, што ты думаеш зараз?

Каму патрэбны твой гуманізм ці твае перасцярогі?

Кожны зараз сам сабе піфія.

Нехта бяжыць у JYSK, нехта па цукар, а нехта — прэч з роднага дому.

Як быццам ад гэтага можна збегчы.

Ці адкупіцца цукрам.

Ці схавацца ў шопінгу».

«СССР вярнуўся». Калі выйдзе фільм пра Купалу? Пагаварылі з яго рэжысёрам Уладзімірам Янкоўскім

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Усе хлусяць». У чым корань пуцінскай ідэалогіі? 1
Кісінджэр: майстар гульні ў доўгую, або «Усе прыстойныя людзі пачыналі ў разведцы» 9
Украінскі генерал лічыць, што Лукашэнка свядома абмежаваў вайсковае супрацоўніцтва з Расіяй пасля няўдач на фронце. Але ці ў яго хто пытаецца? 2
«Разам з расійскай зброяй можа з’явіцца і расійская вайсковая база. А выперці іх будзе складана». Якія наступствы атрымае Беларусь праз размяшчэнне ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі 7
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
У брэсцкага сокала-пустальгі вывеліся першыя птушаняты. За жыццём гэтай сям'і можна сачыць АНЛАЙН
Аловак Гітлера збіраюцца прадаць амаль за 100 тысяч еўра 2
Столтэнберг: Пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі з'яўляецца непрымальным 1
«Больш за ўсё стамляецца, вядома, «пятая кропка», агнём гарыць!» Бабруйскі пенсіянер на мапедзе аб'ехаў усю Беларусь і даязджаў нават да Каўказа
Да гадавіны трагедыі на Нямізе: праклён скульптара Інькова 1
У палітвязня ў турме здарыліся інфаркт і інсульт, але яго ўсё адно адправілі ў калонію. Выйшла наяў чарговая гісторыя пра бесчалавечнасць сістэмы
ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць Расіі, датычныя тэхналогій для іранскіх беспілотнікаў
Усяго патроху
Затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Андрэя Гусарава 1
Вучоныя знайшлі самы старажытны надпіс, зроблены кірыліцай 2
Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты 5
Беларуска паправілася да памеру XL — і стала паспяховай мадэллю: «Калі важыла 50-60 кілаграмаў, мяне называлі тоўстай» 10
Фота / Відэа
Маці палітвязня, загадчыцу кафедры юрфака БДУ, паклікалі на судзейскае свята, але абрэзалі на выніковых фота  1
Аўстрыйскі «Райфайзэн» спыняе супрацоўніцтва з беларускімі банкамі са жніўня — крыніцы 16
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Андрэя Гусарава 1
Анатоль Лапо: генерал, які атрымаў трыццаць срэбранікаў 11
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Беларуска паправілася да памеру XL — і стала паспяховай мадэллю: «Калі важыла 50-60 кілаграмаў, мяне называлі тоўстай» 10
На допытах у КДБ «за данаты» цяпер патрабуюць здаваць яшчэ і знаёмых, якія выходзілі на пратэсты 7
Самае лайканае
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  62
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у Еўрапейскім судзе патрабавалі зняць з іх санкцыі. Не атрымалася 8
Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты 5
«Гэта неверагодны цуд». Ва Украіне двухгадовая дзяўчынка чацвёра сутак правяла адна ў лесе і выжыла 4
Украіна атрымае ракеты AIM-9. Што гэта значыць? 4
Гарачыя тэмы
Польшча закрыла мяжу для прычэпаў на беларускіх і расійскіх нумарах — як гэта адаб'ецца на Беларусі? 4
Каго і чаму здаў Раман Пратасевіч. Гэта гісторыя пра тое, як адно фота можа змяніць усё жыццё. Многа жыццяў  62
Нямецкі мільярдэр, які пяць гадоў таму знік у Альпах, знайшоўся ў Маскве 2
Палітвязень, які рэзка адказаў Васкрасенскаму, расказаў, як у турме перасякаўся з Пальчысам і як кадэбісты браніравалі столікі на Хрышчаціку 6
«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк 7
У англійскую Прэм'ер-лігу выйшаў клуб-сенсацыя «Лутан Таўн». Паглядзіце, на якім стадыёне ён гуляе 7
Вось як памянялася французскае грамадства. Тое самае чакае грамадства беларускае? 16
Лукашысты знайшлі новую пагрозу — гэта Паца-Ваца 17
Польскі генерал адказаў Лукашэнку і назваў перадумовы вызвалення Беларусі 6
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх