БАТЭ скарыў «Шахцёр» і здабыў чацвёртую перамогу з чатырох магчымых. Фота: vk.com/fcshakhterby

БАТЭ скарыў «Шахцёр» і здабыў чацвёртую перамогу з чатырох магчымых. Фота: vk.com/fcshakhterby

Галоўны матч тура адбыўся на стадыёне «Будаўнік», што ў Салігорску. Стары-новы настаўнік гаспадароў Сяргей Ташуеў дэбютаваў на чале гарнякоў узору 2022 года.

Аднак ні змены ў складзе, ні трансфармацыя тактыкі не дапамаглі «Шахцёру» спыніць БАТЭ.

Памылка кіпера Плотнікава дазволіла паўабаронцу Бачарову адзначыцца трапным стрэлам са штрафнога — і гэты мяч застаўся адзіным у сустрэчы.

Адзначым, што барысаўчане атрымалі чацвёртую перамогу з чатырох магчымых — і не прапусцілі ні мяча на гэтым адрэзку.

А вось чэмпіён, які зваліўся на восьмы радок, наадварот, мае праблемы з надзейнасцю тылоў. Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль».

Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль». Фота: vk.com/fcshakhterby

Толькі супраць магілёўскага «Дняпра» салігорскія футбалісты згулялі на «нуль». Фота: vk.com/fcshakhterby

Рэзанансны вынік быў зафіксаваны і ў сталіцы, дзе «Дынама» за 90 хвілін так і не здолела скарыць «Белшыну». Бабруйск у мінулым сезоне выступаў у першай лізе, таму разглядаўся як аўтсайдэр пары. Аднак госці ціск вытрымалі — і сталі першай камандай першынства, якая не дазволіла мінчанам адзначыцца.

Таксама варта адзначыць перамогу «Тарпеда-БелАЗа». Пасля трох няўдач запар калектыў, які ўключалі ў пул прэтэндэнтаў на золата, скарыў дэбютанта эліты, дзяржынскі «Арсенал». Якаснай гульні жодзінцы не прадэманстравалі, аднак мінімальная вікторыя відавочна зменшыць ціск як на калектыў, так і на галоўнага трэнера Дзмітрыя Молаша.

Астатнія матчы тура завяршыліся наступным чынам:

  • Іслач — Неман — 1:1
  • Віцебск — Славія — 0:3
  • Гомель — Днепр — 3:1
  • Дынама Брэст — Энергетык-БДУ — 1:2

Пасля чатырох тураў лідарства ў турніры трымае БАТЭ з 12 баламі, барысаўчан пераследуе «Энергетык-БДУ», у якога на рахунку 10 ачкоў, 9 — у актыве «Гомеля».

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

«Гомель» перамог у меншасці, хаця саступаў 0:2, а чэмпіён звольніў трэнера ўсяго пасля трох тураў! Яркі фінал футбольнага панядзелка ў краіне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0