З 2016 года да 2021 года плошчы фермерскіх зямель выраслі на 67% да 285 000 гектараў. З гэтага аб'ёму — 198 000 гектараў — ралля.

Сярэдні памер фермерскай гаспадаркі сёння складае 106 гектараў, піша тэлеграм-канал @agricultureby. Гэта на 41% больш, чым у 2016 годзе.

Аднак, нягледзячы на гэта рост, фермеры дагэтуль валодаюць толькі прыкладна 3,5% зямель і вырабляюць каля 2,9% сельгаспрадукцыі. У краіне дамінуюць вялікія і падкантрольныя дзяржаве гаспадаркі, што выраслі з былых калгасаў і саўгасаў.

Самыя запатрабаваныя фермерамі кірункі — агародніцтва і пладаводства. Сяляне садзяць бульбу, гародніну, сеюць збажыну, росцяць плады і ягады. Жывёлагадоўляй фермеры займаюцца мала. У агульным аб'ёме вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі на долю сялянскіх гаспадарак прыпадае менш за 1%.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
0