«Аперацыі будуць праводзіцца ў планавым парадку. Можа, гэта зойме больш часу.
Усё трэба ўзгадняць з амбулаторным урачом. Ён падкажа, варта стаяць у чарзе ці не.
Па вашым пытанні аб магчымых праблемах з пастаўкамі імпартных суставаў — дапамога будзе аказаная ў поўным аб'ёме, калі няма аднаго, то знойдуць іншае. Не можа быць такога, каб нічога не было», — адказалі на гарачай лініі.
Затрыманні траўматолагаў працягваліся ў красавіку. Нядаўна, па інфармацыі «Нашай Нівы», у СІЗА адправіліся яшчэ шэсць чалавек. Сярод іх два загадчыкі аддзяленняў 6-й ГКБ, двое супрацоўнікаў РНПЦ артапедыі і траўматалогіі, загадчык кафедры БелМАПА і адзін урач 11-й ГКБ.
Гэта Жыхар Мікалай Арсеневіч, Даніленка Алег Анатолевіч, Перасада Андрэй Сяргеевіч, Скакун Павал Рыгоравіч, Кезля Алег Пятровіч, Талако Яўген Лявонцевіч.
Інфармацыю пра затрыманне 35 траўматолагаў паведаміў і лукашэнкаўскі пул.
Спецыялісты мяркуюць, што прычына затрыманняў можа быць звязаная з існуючай у Беларусі сістэмай медыцынскага пратэзавання.
«Справа траўматолагаў»: людзей не выпускаюць праз 10 сутак, сталі вядомыя дэталі абвінавачвання





