«Яне ў СІЗА прыйшла пастанова аб яе экстрадыцыі ў Беларусь. Пакуль яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў пецярбургскім СІЗА-5. Адвакаты будуць абскарджваць гэтае рашэнне, але дата суда пакуль не прызначаная», — паведаміў «Белсату» муж Яны Мікіта Сафронаў.

У Беларусі Яну абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса за адміністраванне тэлеграм-чата «Віцебск 97%», прызнанага ўладамі экстрэмісцкім. Ёй пагражае да 20 год пазбаўлення волі. 

24-гадовая дзяўчына пераехала ў Расію ў 2018 годзе. З лістапада 2021 года яна знаходзіцца ў ізалятары, тады ж СК Беларусі адправіў расійскім сілавікам дакументы на экстрадыцыю.

Пасля арышту Пінчук папрасіла аб прадастаўленні статусу бежанца.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Расія выдае грамадзян Беларусі па запыце адпаведных органаў.

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
6
Абуральна
15