Фота: dmitriy.dm.568 / Facebook

Фота: dmitriy.dm.568 / Facebook

«Якія мэты ставілі першапачаткова, мы ўсе ведаем. Раззбраення Украіны ніякага не атрымалася — зброі будзе больш, чым да пачатку спецаперацыі. Пастаўкі з усяго свету гэтаму паспрыяюць.

Палітычная ўлада ва Украіне толькі ўмацуецца. Больш папулярнага, больш цытуемага палітыка ў свеце, чым Зяленскі, не існуе. Няма ўжо парламента вялікай цывілізаванай краіны, у якой бы ён не выступіў.

Яшчэ была мэта — перамагчы фашыстаў-наркаманаў. Ну гэтая мэта таксама не выкананая. Так званых фашыстаў ва Украіне стане пасля «спецаперацыі» калі не ў тысячу, то ў сотні разоў больш, чым было. Таму тут таксама міма.

У ваенным плане таксама ўсё дзіўна. Страцілі флагман флоту «Масква». Гэта аплявуха для расійскай арміі. Не разумею, як гэта дапусцілі. Шмат пытанняў з гэтай нагоды. Я не буду ў тэматыку ваенную лезці, каментаваць з канапы лёгка. Але, тым не менш, шмат пытанняў.

Ну і ўласна што? І нічога. Вось гэтыя шматхадоўкі… І плюс да гэтага,

Расія апынулася ў поўнай ізаляцыі, разбураныя тэхналагічныя ланцужкі, мы сталі ізгоямі, нас выгналі з усіх арганізацый.

Цяпер набягуць тролі і пачнуць крычаць, што Пуцін — найлепшы, што супраць нас ваююць ЗША і Захад. Тут варта патлумачыць. Ніякае НАТА, ніякія ЗША, ніякі Захад з намі не ваююць. Вядома, гэтым тролям хочацца думаць, што яны ваююць з усім светам. Але не, рабяткі. НАТА ніякае супраць вас не ваюе. Можна сказаць, што супраць вас ваююць дарадцы, нейкія інструктары, магчыма, нейкая разведінфармацыя, але на гэтым усё і заканчваецца — пастаўкамі зброі, што і не хаваюць. Пры гэтым, калі слухаць украінскі бок, вельмі недастатковымі. Але хутка ўсё наладзіцца. Прайграваць жыхарам Украіны, зразумела, вам неахвота.

А цяпер пра адзінства.

Адзінства не стала. Паміж жыхарамі Украіны і Расіі ніякая ваша спецаперацыя нічога не палепшыла, для рускага свету і для рускіх нічога добрага не зрабіла. Вайна — гэта заўсёды кроў, і яна раз'ядноўвае людзей. Ва ўсіх салдат, якія змагаюцца і паміраюць, ёсць жонкі, дзеці, бабулі, дзядулі, дзядзечкі, цётачкі, сябры, калегі, знаёмыя, якія ў рознай ступені ніколі вам гэтага не даруюць. Гэта прычым з абодвух бакоў. Гэта толькі памнажае нянавісць і негатыў. Таму ніякага паразумення, дабрыні, рускага свету — можаце пра яго забыцца.

Ну і яшчэ была такая мэта — гегемонію ЗША і саюзнікаў разбурыць. Усё наадварот. НАТА адзінае як ніколі. Гегемонія ЗША з Еўропай абсалютная. Цяпер у Еўропе ўсе зразумелі, для чаго існуе блок НАТА, і ён цяпер атрымлівае другое нараджэнне. Краіны, якія нават з часоў халоднай вайны заставаліся ў нейтральным статусе, у гэтае самае НАТА ўступаюць.

Віншую вас з вашымі мнагахадовачкамі. Галоўнае, калі абас*аліся, зрабіце нармальны такі твар, што ўсё па плане, і пачынайце пісаць, што мы нічога не разумеем», — сказаў Дзёмушкін.

  • Дзмітрый Дзёмушкін — рускі нацыяналіст, старшыня забароненых у Расіі па абвінавачванні ў экстрэмізме арганізацый «Славянскі саюз», «Славянская сіла», «Рускія». Старшыня аргкамітэта партыі нацыяналістаў, арганізатар «Рускіх маршаў». Лічыць, што рускія, украінцы і беларусы з'яўляюцца адным народам.
Клас
116
Панылы сорам
2
Ха-ха
36
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
0