Аляксандр Багдановіч разам з сенатарам Дзмітрыем Баскавым. Фота: сацсеткі хакейнага клуба «Дынама Мінск»
Пачнем з медалёў злева на фота. Уверсе — ордэн Пашаны. Яго ўручаюць за дасягненні ў розных сферах. Ніжэй, у форме многавульніка, — нагрудны знак фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
Знак у выглядзе ромба — аб заканчэнні ўстановы вышэйшай адукацыі (падобна да таго, што выдае Акадэмія кіравання).
Злева — ордэн Пашаны, справа — знак аб сканчэнні Акадэміі кіравання
Яшчэ адзін знак — «За адзнаку» ад Міністэрства ўнутраных спраў.
З іншага боку кіцеля — юбілейныя медалі, якія не нясуць асаблівай каштоўнасці.
Багдановіч — заслужаны майстар спорту, ганаровы грамадзянін Бабруйска і Асіповіцкага раёна. З 2016 па 2019 гады быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Кіраваць хакеем алімпійскага чэмпіёна па веславанні паставілі ў мінулым годзе.





