Дзіўны прадмет, які тырчаў з зямлі ў канаве каля дарогі, прыцягнуў увагу жанчыны. Падышоўшы бліжэй, дачнікі змаглі яго разгледзець і, пераканаўшыся, што перад імі боепрыпас, выклікалі міліцыю, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Мяркуючы па фота, віцебчукам трапілася ручная супрацьпяхотная граната Ф-1, якая валялася каля дарогі яшчэ з часоў Другой сусветнай вайны.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0