«Ва ўмовах абмежаванняў, у тым ліку санкцыйных, з-за якіх мы не можам пастаўляць у Еўрасаюз, мы аптымізавалі перапрацоўку нафты на нашых двух заводах, каб забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку», — сказаў ён

Назараў пры гэтым падкрэсліў, што ўдалося атрымаць выгадныя цэны на нафту ад Расіі. Бакі адмовіліся ад формульнага цэнаўтварэння.

Пры гэтым ён не раскрыў падыходаў да вызначэння цаны, але растлумачыў, што яна намінаваная ў расійскіх рублях.

«У гэтай сітуацыі мы дамовіліся з расійскім бокам аб цэнаўтварэнні на нафту, у нас абсалютна камфортная цана. Мы адышлі ад «формульных» цэнаўтварэнняў і плацяжоў за тону нафты. Нам яна зразумелая, у расійскіх рублях. Пытанне вырашанае», — сказаў Назараў.

Ён таксама заявіў, што Беларусь і Расія ўсталявалі цвёрдую цану на газ да канца года.

«Сёння цана за газ, за тысячу кубаметраў газу на мяжы Рэспублікі Беларусь, устаноўленая цвёрдая да канца года», — сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер зноў жа не стаў называць цану. Першапачаткова яна была вызначаная ў далярах і складала 128 даляраў за тысячу кубаметраў. У 2023 годзе бакі маюць намер працаваць на новых прынцыпах фармавання кошту.

«У нас першае паўгоддзе — гэта адпрацаваць механізм фармавання кошту ў рамках Саюзнай дзяржавы. Сёння ў нас камфортныя ўмовы, зразумелыя і празрыстыя», — дадаў Назараў.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1