За іх прыняцце прагаласавалі 124 дэпутаты, адзін супраць, двое ўстрымаліся.

Георгіеўская стужка і сімвалы Z і V прыраўноўваюцца да нацысцкіх і камуністычных сімвалаў.

Папраўкі набудуць моц пасля таго, як іх падпіша прэзідэнт Гітанас Наўседа. За парушэнне забароны штраф для фізічных асоб складзе да 700 еўра, а для юрыдычных — да 1200 еўра. Пры паўторным парушэнні максімальная сума штрафу складзе да 900 і 1500 еўра адпаведна.

Аналагічны законапраект на мінулым тыдні прыняў парламент Малдовы, а сёння падпісала прэзідэнт Мая Санду. Забароненая дэманстрацыя георгіеўскай стужкі і ў Латвіі.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0