Знішчаная расійская бронемашына ў Бучы. Фота: Yaghobzadeh Alfred/ABACA / PAP

Знішчаная расійская бронемашына ў Бучы. Фота: Yaghobzadeh Alfred/ABACA / PAP

Паводле вайсковых аналітыкаў, усяго расіяне страцілі 3001 адзінкі тэхнікі (1588 знішчана, 47 пашкоджана, 244 кінутай тэхнікі і 1123 захоплена).

Важна адзначыць, што даследчыкі ў свой спіс уключаюць выключна тую тэхніку, якая зафіксавана на фота— ці відэазапісах. Такім чынам, рэальная колькасць знішчанай расійскай тэхнікі значна большая. Не ўключалася ў спіс і стралковая зброя, ПТРК, ПЗРК, боепрыпасы, цывільныя транспартныя сродкі, прычэпы ў спіс таксама не ўключаліся.

За час вайны расіяне згубілі 519 танкаў: з іх знішчана 263, пашкоджана 10, кінута 39, захоплена 207.

Цікава, што гублялі расіяне не толькі старыя савецкія танкі Т-72, але і сучасныя Т-90.

Усяго ў расійскіх войсках налічвалася каля трох тысяч танкаў, такім чынам, расіяне згубілі каля 1/6 свайго танкавага патэнцыялу. З другога боку, у Расіі яшчэ каля 10 тысяч танкаў знаходзяцца на кансервацыі (але ў якім стане тыя танкі — невядома).

Баявых браніраваных машын расіяне згубілі 306 (знішчана 144, кінута 34, захоплена 128).

Баявыя машыны пяхоты — 53З. З іх знішчана 311, пашкоджана 2, кінута 38, захоплена 181.

Бронетранспарцёры — 101. З якіх знішчана 33, пашкоджана 2, кінута 14, захоплена 52.

Процімінныя машыны з абаронай ад засад — 24. З якіх знішчана 13, пашкоджана 1, кінута 3, захоплена 7.

Мабільныя машыны пяхоты — 95. З якіх знішчана 58, пашкоджана 2, кінута 5, захоплена 30.

Камандныя пункты і станцыі сувязі — 63. З якіх знішчана 30, пакінута 8, захоплена 25.

Інжынерныя машыны і абсталяванне — 114. З якіх знішчана 34, кінута 15, захоплена 60.

Цяжкія мінамёты — 12 (4 знішчана і 8 захоплена).

Артылерыя на прычэпах (56, з якіх знішчана 10, пашкоджана 4, кінута 5, захоплена 37).

Самаходная артылерыя (98, з якіх знішчана 41, пашкоджана 2, кінута 15, захоплена 39).

Рэактыўныя сістэмы залпавага агню (56, з якіх знішчана 25, кінута 5, захоплена 25).

Зенітныя прылады (4, з якіх захоплена: 4).

Самаходныя зенітныя прылады (14, з якіх знішчана 5, кінута 2, захоплена 7).

Зенітныя ракетныя комплексы (52 з якіх знішчана 26, пашкоджана 1, кінута 7, захоплена 18).

Радары (10, з якіх знішчана 4, захоплена 6).

Антырадарныя сістэмы (7, з якіх знішчана 3, пашкоджана 2, захоплена 2).

Самалёты (22, з іх знішчана 21, пашкоджана 1).

Верталёты (35, з якіх знішчана 31, пашкоджана 2, кінута 1, захоплена 1).

Беспілотныя лятальныя апараты (39, з якіх знішчана 26, захоплена 13).

Ваенна-марскія караблі (4, з якіх знішчана 2, пашкоджана 2).

Цягнікі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (2, з якіх знішчана: 2).

Грузавікі, транспартныя сродкі і джыпы (834, з якіх знішчана 517, пашкоджана 18, кінута 63, захоплена 236).

Украінскі Генштаб называе іншыя, большыя лічбы, але іх немагчыма праверыць. 

Аналітыкі зафіксавалі, што страты Украіны нашмат меншыя — 848 адзінак, з якіх знішчана 389, пашкоджана 22, кінута 36, захоплена 401.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0