Раней у інтэрнэце прайшла інфармацыя, што з беларускіх паліклінік знікла вакцына «Варылрыкс», якая прымяняецца для прафілактыкі ветраной воспы.

«Міністэрства аховы здароўя шчыльна займалася пытаннем арганізацыі паставак гэтага лекавага прэпарата на тэрыторыю нашай краіны. На жаль, быў атрыманы афіцыйны адказ ад фірмы-вытворцы GlaxoSmithKline аб тым, што на працягу 2022 гады ў сувязі з глабальнымі праблемамі з вытворчасцю пастаўка гэтага вакцыннага прэпарату на тэрыторыю нашай краіны немагчымая», — сказала Вераніка Высоцкая.

Міністэрства аховы здароўя ўсё ж шукае магчымасці пастаўкі вакцыны ў Беларусь.

Прэпарат «Варылрыкс» выкарыстоўваецца з мэтай прафілактыкі ветраной воспы ў дзяцей, пачынаючы з 12 месяцаў.

Таксама вакцына выкарыстоўваецца ў якасці экстранай прафілактыкі ветраной воспы ў асоб, якія не хварэлі на яе і не былі прышчэпленыя раней, і знаходзіліся ў цесным кантакце з хворымі на ветраную воспу (члены семʼяў, лекары, сярэдні і малодшы медыцынскі персанал, а таксама іншыя асобы).

Для экстранай прафілактыкі вакцына можа прымяняцца ў першыя 96 гадзін ад моманту апошняга кантакту з хворым на ветраную воспу.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
3