⁩Затрыманы 39-гадовы інжынер Мінскай дыстанцыі арганізацыі сувязі Белчыгункі. З мужчынам ГУБАЗіК запісаў «пакаяннае» відэа, у якім ён кажа, што ў 2020-м годзе «браў удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах, а да нядаўняга часу быў падпісаны на экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, з якіх рабіў рэпосты». Нібыта, за гэта яго і затрымалі.

ГУБАЗіК паведамляе, што фотаздымкі з пратэстных маршаў чыгуначнік са свайго тэлефона выдаліў, але пасля затрымання сілавікі іх аднавілі. Таксама яны нібыта вылічылі, што нядаўна ў «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналах мужчына цікавіўся відэаролікамі пра тое, як сапсаваць чыгуначнае абсталяванне.

На затрыманага завялі справу па арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Дзе цяпер знаходзіцца мужчына, пакуль невядома.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
13