Усе фота: Aesthetica Studio/Schmidt Hammer Lassen Architects

Усе фота: Aesthetica Studio/Schmidt Hammer Lassen Architects

Комплекс пад назвай Rocket & Tigerli, які пабудуюць у Вінтэртуры, будзе складацца з чатырох будынкаў, прычым вышыня аднаго з іх складзе сто метраў, піша CNN.

Дрэва стане не адзіным матэрыялам, які выкарыстаюць для будаўніцтва — напрыклад, фасад комплексу будзе пакрыты цёмна-чырвонымі і жоўтымі тэракотавымі цаглінамі з шэра-зялёнымі дэталямі. Гэта дапаможа ўпісаць будынак у навакольную прастору, каб ён лепш спалучаўся з чырвонымі дахамі і жоўтай цэглай будынкаў па суседстве.

Акрамя жылых памяшканняў, у новых будынках плануюць размясціць гандлёвыя кропкі, бар і гатэль. Архітэктары паспрабавалі зрабіць дамы як мага больш сучаснымі па стылі і прадугледзелі вялікія вокны, якія забяспечаць у памяшканнях максімум сонечнага святла. Стваральнікі комплексу называюць яго вялікім праектам, які значна паўплывае на жыццё ў раёне як у сацыяльным, так і ў эстэтычным плане.

Меркавана, першых жыхароў комплекс прыме ў 2026 годзе.

Дацкая кампанія Schmidt Hammer Lassen Architects, якая спраектавала дамы, называе канструкцыю комплексу інавацыйнай і разглядае яе як адзін з прыкладаў таго, як дрэва можа быць выкарыстанае ў якасці альтэрнатывы бетоннаму каркасу будынка. Гэта дазволіць зрабіць пабудову высокіх дамоў больш экалагічнай.

 

Чытайце таксама:

Пантэон і Калізей у Рыме стаяць непарушна 2000 год. Чаму сучасныя будаўнікі маглі б павучыцца ў старажытных рымлян

У Італіі надрукавалі на 3D-прынтары гліняны дом

Клас
16
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1