Аляксандр Гурэвіч

Аляксандр Гурэвіч

«Сёння я хачу сказаць пра вайну. Таму што гэтыя дні ні аб чым іншым гаварыць і думаць не атрымліваецца. Жах і адчуванне бяссілля! — напісаў Гурэвіч у каментарах да сваіх праграм у YouTube.

Шоўмэн расказаў пра сваіх сваякоў, якія жылі ва Украіне і ўжо памерлі.

«Нашых бацькоў, якія перажылі тую страшную вайну, ужо няма. Таму я кажу гэтыя словы за іх. Гэта мае словы: Гэтую вайну трэба спыніць! Спыніцеся! Лічу для сябе цалкам немагчымым весяліцца і жартаваць на фоне велізарнай трагедыі, не заўважаючы таго, што адбываецца», — сказаў Гурэвіч.

Ён патлумачыў, што ўсе выпускі перадачы, якія цяпер можна ўбачыць у эфіры, былі знятыя да пачатку вайны, і папрасіў прабачэнне за іх трансляцыю:

«Выбухі снарадаў, чалавечыя ахвяры, людзі, якія кідаюць дамы і ўцякаюць ад абстрэлаў… я прашу прабачэння ва ўсіх, для каго весялосць нашай перадачы, як і мне, здаецца ў гэтыя дні зусім недарэчнай».

Пасля гэтага выступлення Гурэвіча выпускі з яго праграмамі з афіцыйнага канала Youtube выдалілі. 

Клас
48
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1