«У выніку працы выявілася, што кніга сямейнай гісторыі сталася кнігай пра Беларусь. Пра наш Заходні край, Віленшчыну (а больш дакладна Вялейска—Мядзелска—Маладзечанскія ваколіцы). Пра тое, як яна перажыла Першую і Другую сусветныя войны, як жыла за Польшчай і Саветамі, як калектывізавалася і раскулачвалася, як высялялася і вярталася дамоў», — напісаў сам аўтар на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Праца над кнігай, паводле аўтара, ішла тры гады, а падрыхтоўчы этап заняў усе пяць. Памагалі Усеваладу над ёй працаваць найбліжэйшыя сваякі. Бацька Усевалада нястомна распытваў пра ўсе драбніцы свайго бацьку (дзеда аўтара), а брат Анатоль, прафесійны гісторык, правёў тытанічную працу па генеалагічных росшуках у архівах і стаў фактычна суаўтарам кнігі.

Набыць кнігу можна ўжо зараз у інтэрнэт-кнігарні knihi.by.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0